Logo Polskiego Radia
Print

У выніку тэракту ў Лёндане пацярпеў адзін паляк. Узбуджана сьледзтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 13:48
Загінулі чатыры асобы, у тым ліку паліцыянт і тэрарыст, а 29 чалавек знаходзяцца ў шпіталях.
PAP/EPA/ANDY RAIN

Узбуджана польскае сьледзтва па справе тэракту ў Лёндане. Як паведаміла прэс-сакратар пракуратуры Эва Бялік, гэта зьвязана з палякам, які пацярпеў у выніку замаху.

Сьледзтва вядзе ў Варшаве Мазавецкае аддзяленьне Дэпартамэнту па справах арганізаванай злачыннасьці і карупцыі. Сьледчыя дзеяньні праводзяцца на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Тэракт здарыўся ўчора непадалёк ад брытанскага парлямэнту. Загінулі чатыры асобы, у тым ліку паліцыянт і тэрарыст, а 29 чалавек знаходзяцца ў шпіталях. Параненыя былі брытанцы, румынцы, карэйцы з Паўднёвай Карэі, французы, грэкі, адзін чалавек зь Нямеччыны, адзін з ЗША, і па адной асобе з Кітая і Польшчы.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт