Logo Polskiego Radia
Print

Moodyʼs паляпшае эканамічныя прагнозы для Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.03.2017 12:37
Адным з аргумэнтаў зьяўляецца прагназаванае павелічэньне ўзроўню спажываньня.

Рэйтынгавае агенцтва Moody’s павысіла прагноз эканамічнага росту для Польшчы на бягучы год. Адным з аргумэнтаў зьяўляецца прагназаванае павелічэньне ўзроўню спажываньня.

Паводле апошніх прагнозаў, эканамічны рост у Польшчы за 2017 год дасягне 3,2 працэнта. Гэта на тры дзесятыя адсоткавага пункту болей, чым ранейшыя ацэнкі агенцтва.

У сёньняшняй справаздачы сьцьвярджаецца, што ў Польшчы хутчэй, чым чакалася, падае беспрацоўе, а ў прыватным сэктары растуць зарплаты. Таксама могуць павялічыцца інвэстыцыі. Усё гэта прывядзе да павелічэньня спажываньня, і ў выніку адбудзецца больш хуткі эканамічны рост – мяркуе Moody ʼs.

У траўні мінулага года агенцтва захавала рэйтынг Польшчы на ўзроўні A2/P-1, але зьнізіла прагноз рэйтынгу са стабільнага на нэгатыўны.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт