Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адчынілася бюро Камітэту амэрыканскіх габрэяў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2017 16:18
Камітэт узьнік у 1906 годзе, каб палепшыць статус жыцьця габрэяў у цэлым сьвеце.
PAP/Radek Pietruszka

Гэта пятае бюро ў Эўропе, якое акрамя Польшчы будзе займацца справамі Чэхіі, Эстоніі, Летувы, Латвіі, Славакіі і Вугоршчыны.

Галоўнай мэтай адкрыцьця ў Польшчы аддзелу КАГ зьяўляецца ўзмацненьне трансатлянтычных стасункаў, адносін паміж гэтым рэгіёнам Эўропы і Ізраілем.

Дырэктар камітэту Сімон Родан гаворыць, што камітэт змагаецца супраць рознага віду экстрэмізму – нянавісьці, неталерантнасьці і антысэмітызму.

«Нашая мэта – праца ў рэгіёне. Мы выбралі Польшчу, паколькі гэта цэнтральнае месца ў Цэнтральнай Эўропе. Гэта таксама цэнтральнае месца для юдаізму ў сьвеце, але таксама для амэрыканскіх габрэяў, якія ў Польшчы могуць вярнуцца да каранёў юдаізму», – сказаў Сімон Родан.

Камітэт амэрыканскіх габрэяў узьнік у 1906 годзе, каб палепшыць статус жыцьця габрэяў у цэлым сьвеце, і каб дзейнічаць на карысьць правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў. Яго галоўная сядзіба месьціцца ў Нью-Ёрку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт