Logo Polskiego Radia
Print

Вышаградзкая група абмеркавала брэксіт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2017 14:39
На сустрэчы прэм'ер-міністраў пераважала эўрапейская тэматыка.
PAP/Rafał Guz

У Варшаве сёньня праходзіць саміт прэм’ераў Вышаградзкай групы. На сустрэчы Бэаты Шыдлы, Багуслава Саботкі, Робэрта Фіца і Віктара Орбана пераважала эўрапейская тэматыка, у прыватнасьці пытаньне брэксіту. Размовы таксама тычыліся міграцыі, рэформы эўрапэйскай сыстэмы прызнаньня прытулку, а таксама будучыні ЭЗ. Прэм’еры краін Вышаградзкай групы размаўлялі пра свае спадзяваньні ў стасунках ЭЗ з Лёнданам.

Кіраўнікі ўрадаў таксама наведалі Канрэс наватараў, які праходзіць у Варшаве. Там яны падпішуць «Варшаўскую дэклярацыю аб навацыях». Дакумэнт павінен спрасьціць і ініцыяваць супрацу паміж многімі суб’ектамі, між іншым, урадавымі структурамі, дасьледчымі інстытутамі, унівэрсытэтамі і мясцовымі ўладамі Вышаградзкай групы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт