Logo Polskiego Radia
Print

Польскія вяндліны заваёўваюць Эўропу ўсьлед за польскімі эмігрантамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2017 16:53
Польскія вырабы смакам і якасьцю здабываюць верных кліентаў сярод жыхароў эщрапейскіх краін.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сярэднестатыстычны паляк зьядае за год 73 кіляграмы мяса. У гэтым вяндліны складаюць 20 кіляграм, за тыдзень 1300 гр. мяса.

Польскія мясныя вырабы ўсё лепш прадаюцца ў эўрапейскіх краінах, куды за працай зьехалі палякі. І так, польская шынка, каўбаскі, сасіскі ўсё больш вядомыя ў краінах Эўрапейскага Зьвязу, дзе жыве вялікая польская дыяспара. Гэта Вялікабрытанія, Ірляндыя і Бэльгія. Польскія вырабы смакам і якасьцю здабываюць верных кліентаў сярод мясцовых жыхароў.

Вырабы клясы люкс польскія мясныя заводы экспартуюць у Англію, Францыю, Бэльгію, Нямеччыну і Ісляндыю. У Летуве, Латвіі, Эстоніі добра прадаюцца больш танныя вяндліны.

Найбольш вядомыя ў Эўропе польскія мясныя брэнды - гэта «Wierzejki», «Sokołów», «ZMB Białystok».

Адзначым, што кампанія «Sokołów» мае экспартныя правы ў 36 краін, між іншым, у ЗША, Канаду, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Паўднёвую Карэю, Конга.

паводле Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт