Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць 23 Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.03.2017 13:24
Сярод 160 выдавецтваў ёсьць беларускае каталіцкае выдавецтва Менска-Магілёўскай епархіі "Pro Christo".
PAP/Marcin Obara

Больш за 160 выдавецтваў прэзэнтуе больш за 10 тысяч найцікавейшых каталіцкіх тытулаў апошніх гадоў. У Варшаве праходзіць 23 Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў.
Дырэктар кірмашу ксёндз Раман Шпакоўскі падкрэсьлівае, што гэта штогадовае сьвята добрага слова. «Давайце скажам шчыра, нас залівае дрэнная інфармацыя, а мы хочам дзякуючы гэтаму кірмашу, кнігам, сустрэчам і дэбатам паказаць, што дабра больш чым зла, толькі зло больш крыклівае», – гаворыць ксёндз Шпакоўскі.
У праграме сёлетняга кірмашу заплянавана больш за 250 падзей, аўтарскіх сустрэч, сэмінараў і дыскусій.
Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў актыўна ўключаецца ў важныя падзеі з гісторыі Касьцёла ў Польшчы і сьвеце. Таму паявілася шмат выданьняў на тэму 300-годзьдзя каранацыі абраза Чанстахоўскай Маці Божай ці 1000-годзьдзю фацімскіх аб’яўленьняў.
Важным пунктам кірмашу зьяўляецца ўручэньне ўзнагарод Таварыства каталіцкіх выдаўцоў Фэнікс для найлепшых кніг на рэлігійную тэму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт