Logo Polskiego Radia
Print

У пятніцу польскія настаўнікі будуць пратэставаць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.03.2017 14:47
Настаўнікі баяцца звальненьняў у выніку перакваліфікаваньня гімназій у пачатковыя школы.
Славамір БроняжСлавамір БроняжPAP/Tomasz Gzell

У пятніцу польскія настаўнікі будуць пратэставаць
У пятніцу страйк правядуць школы ва ўсіх 16 ваяводзтвах Польшчы, у большасьці з 7.30 да 15.30. Пра гэта паінфармаваў старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж. Ён дадаў, што ніхто з удзельнікаў пратэсту ня можа быць прыцягнуты да адказнасьці.
“Страйк зьяўляецца цалкам легальным, ён тычыцца абароны працоўных правоў і прадугледжаны законам”, - заявіў Броняж.
Паводле СПН, страйкаваць будзе 40-45% школ. Працаўнікі асьветы, якія прымаюць удзел у страйку, не выконваюць ніякай працы: адміністрацыйнай, дыдактычнай, выхаваўчай.
“Гэта асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы, але не праводзяць ніякіх заняткаў. За апеку над дзецьмі ў гэты дзень адказвае дырэктар”, - адзначыў Славамір Броняж.
Рашэньне аб правядзеньні страйку было прынятае на пачатку сакавіка. Саюз польскіх настаўнікаў патрабуе дэклярацыі, што да 2022 году ў школах ня будзе звальненьняў настаўнікаў і іншых працаўнікоў, а таксама не памяняюцца ўмовы працы на некарысьць працаўнікоў.
З новага навучальнага году польскія школы будуць працаваць згодна з рэформай, якая ліквідавала гімназіі. Цяпер польскія вучні будуць вучыцца паводле схемы: пачатковая школа – 1-8 кляс, і ліцэй – 9-11 клясы. Саюз польскіх настаўнікаў баіцца, што ў выніку рэформы працу страціць значная частка настаўнікаў.

У пятніцу страйк правядуць школы ва ўсіх 16 ваяводзтвах Польшчы, у большасьці з 7.30 да 15.30. Пра гэта паінфармаваў старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж. Ён дадаў, што ніхто з удзельнікаў пратэсту ня можа быць прыцягнуты да адказнасьці.

“Страйк зьяўляецца цалкам легальным, ён тычыцца абароны працоўных правоў і прадугледжаны законам”, - заявіў Броняж. Паводле СПН, страйкаваць будзе 40-45% школ. Працаўнікі асьветы, якія прымаюць удзел у страйку, не выконваюць ніякай працы: адміністрацыйнай, дыдактычнай, выхаваўчай.

“Гэта асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы, але не праводзяць ніякіх заняткаў. За апеку над дзецьмі ў гэты дзень адказвае дырэктар”, - адзначыў Славамір Броняж.

Рашэньне аб правядзеньні страйку было прынятае на пачатку сакавіка. Саюз польскіх настаўнікаў патрабуе дэклярацыі, што да 2022 году ў школах ня будзе звальненьняў настаўнікаў і іншых працаўнікоў, а таксама не памяняюцца ўмовы працы на некарысьць працаўнікоў.

З новага навучальнага году польскія школы будуць працаваць згодна з рэформай, якая ліквідавала гімназіі. Цяпер польскія вучні будуць вучыцца паводле схемы: пачатковая школа – 1-8 кляс, і ліцэй – 9-11 клясы. Саюз польскіх настаўнікаў баіцца, што ў выніку рэформы працу страціць значная частка настаўнікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт