Logo Polskiego Radia
Print

Бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць дзяцей, пачынаюць штрафаваць

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.04.2017 07:12
Колькасьць выпадкаў адмовы ад вакцынацыі за 10 гадоў у Польшчы вырасла ў 4 разы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія ўлады ўсё часьцей штрафуюць бацькоў, якія адмаўляюцца прышчэпліваць сваіх дзяцей. У некаторых рэгіёна краіны колькасьць штрафаў за год вырасла ўдвая.

Штраф – гэта крайняя мера, падкрэсьлівае галоўны санітарны інспэктар Польшчы Марэк Пасабкевіч (Marek Posobkiewicz). Ён зазначае, што доля вакцынаваных дзяцей у Польшчы застаецца высокай, але ў апошнія гады расьце колькасьць бацькоў, якія адмаўляюцца прышчэпліваць сваіх дзяцей супраць небясьпечных заразных хваробаў. Калі ў 2006-2010 гадах адзначалася толькі 4 тысячы такіх выпадкаў у год, то цяпер – каля 23 тысячаў. У Польшчы ў апошнія гады павялічылася колькасьць выпадкаў захворваньня дзяцей на адзёр і коклюш – хваробы, амаль цалкам пераможаныя дзякуючы вакцынацыі.

«Людзям зноў трэба тлумачыць неабходнасьць прышчэпак. Цяпер дзіцячая сьмяротнасьць знаходзіцца а вельмі нізкім узроўні, і ўсё гэта дзякуючы разьвіцьцю мэдыцыны, у тым ліку ўсеагульнай вакцынацыі. Хваробаў, якія раней выклікалі сьмерць, цяпер можна лёгка пазьбегнуць» – падкрэсьлівае Марэк Пасабкевіч.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт