Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм’ер Маравецкі хадайнічае за павелічэньне гандлю з ЗША

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.04.2017 15:32
Віцэ-прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ажыцьцяўляе трохдзённы візыт у ЗША.
М. Маравецкі - брыфінг. Вашынгтон 3.04.2017М. Маравецкі - брыфінг. Вашынгтон 3.04.2017EPA/SHAWN THEW

Віцэ-прэм’ер Матэвуш Маравецкі падчас візыту ў Амэрыку імкнецца павялічыць гандлёвае абарачэньне ЗША й Польшчы.

"Польшча зьяўляецца надзейным партнэрам, які хоча стабілізаваць трансатлянтычныя адносіны". З такім дэвізам віцэ-прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ажыцьцяўляе трохдзённы візыт у ЗША.

Асноўнай тэмай сустрэч Маравецкага зьяўляецца павелічэньне гандлёвага абмену. «Злучаныя Штаты для нас блізкі, стратэгічны і геапалітычны партнэр. Аднак з эканамічнага боку шанцы можна бы выкарыстаць на многа лепш», – лічыць віцэ-прэм’ер.

ЗША зьяўляюцца для Польшчы дзевятым партнэрам па экспарце. Польшча ў сьпісе гандлёвых партнэраў ЗША займае месца напрыканцы пятага дзесятка.

М.Маравецкі: Наш экспарт у ЗША складае 5-6 мільярдаў даляраў і каля 5 мільярдаў імпарту. Гэта ўраўнаважаны гандаль.

Падчас візыту ў Вашынгтон польскі віцэ-прэм’ер сустрэўся з дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па міжнароднай эканамічнай палітыцы Кэнэтам Джастэрам і з дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду Крысьцінай Лагард.

Падчас сустрэч у сталіцы ЗША Матэвуш Маравецкі прадстаўляе Польшчу як краіну эканамічнага посьпеху.

М.Маравэцкі: Мы падкрэсьліваем стабільнасьць нашай мікра- і макраэканамічнай сытуацыі; паляпшэньне пэрспэктывы эканамічнага росту. Яшчэ нядаўна некаторыя прагназавалі нам рост на ўзроўні 1-1,5%, а сёньня вядома, што гэта будзе 3,5%, а мо нават і лепш.

У праграме трохдзённага візыту таксама сустрэчы з кіраўнікамі ведамства гандлю і энэргетыкі ЗША, а затым віцэ-прэм'ер адправіцца ў Бостан і Нью-Ёрк, дзе сустрэнецца з шэрагам інвэстараў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт