Logo Polskiego Radia
Print

Падкамісія: На борце Tу-154М дайшло да шэрагу аварыяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2017 16:48
У Ваенна-тэхнічнай акадэміі адбыўся паказ фільму з рэканструкцыяй трагічнага палёту.
PAP/SERGEI CHIRIKOV

Падкамісія: На борце ту-154М дайшло да шэрагу аварыяў
У Ваенна-тэхнічнай акадэміі адбыўся паказ фільму з рэканструкцыяй трагічнага палёту.
На борце прэзыдэнцкага Ту 154М адбылася была сэрыя аварыяў. Пра гэта сьведчаць высновы дасьледаваньня Падкамісіі па расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Сёньня ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі адбыўся паказ фільму з рэканструкцыяй трагічнага палёту 10 красавіка 2010 году.
Паводле яго, экспэрымэнт паказаў, што зьнішчэньне левага крыла самалёту не магло адбыцца ў выніку сутыкненьня зь перашкодамі, паколькі адзінай перашкодай на шляху самалёта была бяроза. Тым часам паводле фільму, крыло пачало развальвацца яшчэ перад сутыкненьнем зь бярозай. Першая частка самалёта ляжала 25 мэтраў перад бярозай.
Нягледзячы на пашкоджаньні, пілёты захавалі кантроль над самалётам і пачалі пасьпяхова нанава падымацца. Паводле дыктара, гэта падвяргае вынікі расьсьледаваньня камісіі МАК і польскай Камісіі па расьсьледаваньні авіякатастроф дзяржаўнай авіяцыі пад кіраўніцтвам Ежы Мілера, якая раней расьсьледавала прычыны авіякатастрофы.
аз


На борце прэзыдэнцкага Ту-154М адбылася была сэрыя аварыяў. Пра гэта сьведчаць высновы дасьледаваньня Падкамісіі па расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Сёньня ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі адбыўся паказ фільму з рэканструкцыяй трагічнага палёту 10 красавіка 2010 году.

Паводле яго, экспэрымэнт паказаў, што зьнішчэньне левага крыла самалёту не магло адбыцца ў выніку сутыкненьня зь перашкодамі, паколькі адзінай перашкодай на шляху самалёта была бяроза. Тым часам паводле фільму, крыло пачало развальвацца яшчэ перад сутыкненьнем зь бярозай. Першая частка самалёта ляжала 25 мэтраў перад бярозай.

Нягледзячы на пашкоджаньні, пілёты захавалі кантроль над самалётам і пачалі пасьпяхова нанава падымацца. Паводле дыктара, гэта падвяргае вынікі расьсьледаваньня камісіі МАК і польскай Камісіі па расьсьледаваньні авіякатастроф дзяржаўнай авіяцыі пад кіраўніцтвам Ежы Мілера, якая раней расьсьледавала прычыны авіякатастрофы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт