Logo Polskiego Radia
Print

Польшча завастрыла кары за злачынствы ў дачыненьні да дзяцей

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2017 14:32
За частковую страту здароўя прадугледжваецца кара ад 5 да 25 гадоў турмы ці пажыцьцёвае зьняволеньне.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў заканадаўстве, якія прадугледжваюць завастрэньне пакараньняў за цяжкія злачынствы ў дачыненьні да дзяцей. Маюцца на ўвазе зьдзекаваньне, выкраданьне, калецтва, гандаль дзецьмі.
Папраўкі ўводзяць абавязак паведамленьня пра злачынства ў дачыненьні да дзяцей. Непаінфармаваньне пра такія выпадкі можа азначаць пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.
За частковую страту здароўя прадугледжваецца кара ад 5 да 25 гадоў турмы ці пажыцьцёвае зьняволеньне. Пакараньне ад году да 10 гадоў пазбаўленьня волі можна будзе вынесьці за зьдзек з асаблівай жорсткасьцю.
Дададзеная таксама кара ад 2 да 12 гадоў турмы за пазбаўленьне волі ці выкраданьне асобы да 15 году жыцьця.
....

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт