Logo Polskiego Radia
Print

Палякі сабралі 200 тысяч даляраў у рамках акцыі «Малако для Алепа»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 12:20
Дзякуючы праекту дапамогу атрымлівае 3 тысячы дзяцей.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі сабралі 200 тысяч даляраў у рамках акцыі «Малако для Алепа». Дзякуючы праекту дапамогу атрымлівае 3 тысячы дзяцей. Дырэктар таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе ксёндз Вальдэмар Цісла расказаў, што дзякуючы шчодрасьці і хуткай рэакцыі ахвярадаўцаў праект прадоўжаны на чарговыя два месяцы.
«На месцы маці прыходзяць і атрымліваюць малако – запас на месяц для сваіх дзяцей да 10 гадоў», – расказаў сьвятар.
Да гэтага часу сабраныя сродкі гарантуюць рэалізацыю праекта цягам дзесяці месяцаў. Таварыства імкнецца да таго, каб сырыйскія дзеці атрымлівалі малако цягам году. Арганізацыя чакае чарговыя ахвяраваньні. Грошы прызначаюцца на сухое малако ці дзіцячую сумесь для грудных дзяцей.
Ксёндз Цісла расказаў, што ў рамках іншай акцыі ў Ніжняй Сілезіі адбываецца збор сродкаў для шпіталя ў Алепа. Гэта экумэнічная акцыя, якую праводзяць розныя касьцёлы.

Дырэктар таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе ксёндз Вальдэмар Цісла расказаў, што дзякуючы шчодрасьці і хуткай рэакцыі ахвярадаўцаў праект прадоўжаны на чарговыя два месяцы.

«На месцы маці прыходзяць і атрымліваюць малако – запас на месяц для сваіх дзяцей да 10 гадоў», – расказаў сьвятар.

Да гэтага часу сабраныя сродкі гарантуюць рэалізацыю праекта цягам дзесяці месяцаў. Таварыства імкнецца да таго, каб сырыйскія дзеці атрымлівалі малако цягам году. Арганізацыя чакае чарговыя ахвяраваньні. Грошы прызначаюцца на сухое малако ці дзіцячую сумесь для грудных дзяцей.

Ксёндз Цісла расказаў, што ў рамках іншай акцыі ў Ніжняй Сілезіі адбываецца збор сродкаў для шпіталя ў Алепа. Гэта экумэнічная акцыя, якую праводзяць розныя касьцёлы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт