Logo Polskiego Radia
Print

Тры чацьвёртыя палякаў не жадаюць прымаць уцекачоў з Блізкага Ўсходу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.04.2017 07:03
Супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў, найчасьцей выступаюць маладыя й найбольш рэлігійныя людзі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

74% палякаў выступаюць супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў з краінаў Блізкага Ўсходу й Афрыкі. 22% падтрымліваюць ідэю прымаць бежанцаў, а 5% ня маюць меркаваньня на гэты конт. Такія дадзеныя апублікавала польскае дзяржаўнае сацыялягічнае агенцтва CBOS.

Часьцей за прыняцьцё ўцекачоў з Блізкага Ўсходу выступаюць жыхары вялікіх гарадоў, людзі з вышэйшай адукацыяй і высокімі заробкамі. Супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў, выступаюць, як правіла, самыя маладыя ўдзельнікі апытаньня (ва ўзросьце 18-24 гадоў), а таксама людзі, якія рэгулярна ходзяць у царкву (раз на тыдзень альбо часьцей).

Больш сымпатыі палякі выказваюць да мігрантаў і магчымых уцекачоў з ахопленых канфліктам рэгіёнаў Украіны. Да ідэі даць прытулак уцекачам з Данбасу прыхільна ставяцца 55% рэспандэнтаў. Супраць – 40%.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт