Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе павялічыць пагалоўе сьвіней

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2017 12:11
Польскія ўлады плянуюць падрыхтаваць адпаведную падтрымку для сьвінаводаў.
foto: pixabay.com

Польшча плянуе павялічыць пагалоўе сьвіней
Польскія ўлады плянуюць падрыхтаваць адпаведную падтрымку для сьвінаводаў.
Міністэрства сельскай гаспадаркі хоча аднавіць пагалоўе сьвіней у Польшчы. У цяперашні час краіна зьяўляецца імпартэрам гэткага роду мяса, паколькі айчынная вытворчасьць фактычна ніжэйшая, чым патрэбы ўнутранага рынку.
Намесьнік міністра Яцэк Багуцкі (Jacek Bogucki) пераконвае, што росту гадоўлі сьвіней можа паспрыяць паляпшэньне сытуацыі ў эканоміцы. Таксама польскія ўлады плянуюць падрыхтаваць адпаведныя законы ў падтрымку сьвінаводаў.
Яцэк Багуцкі: Цяпер назіраецца выразнае павышэньне цаны сьвініны, як у Польшчы, так і ў іншых краінах. Гэта шанец для сьвінаводаў, каб пры нашай падтрымцы яны спрабавалі выкарыстаць, напрыклад, падзеньне пагалоўя сьвіней у Нямеччыне. У нас паступова пагалоўе сьвіней павялічваецца.
Адбудова пагалоўя сьвіней – гэта шматгадовы працэс, лічыць кіраўнік асацыяцыі „Польскае мяса” Вітальд Хаіньскі (Witold Choiński). Ён дадае, што дзеля гэтага неабходным зьяўляецца аб'яднаньне вытворцаў, што зьніжае кошты й павышае прадукцыйнасьць.
Вітальд Хаіньскі: Факт, што мы цяпер залежым ад імпарту сьвініны з Даніі, гэта вынік таго, што ў Польшчы не хапае буйных вытворцаў, якія здолелі б забясьпечыць патрэбы рынку. У Польшчы сьвіней гадуюць адносна малыя гаспадаркі.
Паводле экспэртаў, цяпер пагалоўе сьвіней у Польшчы складае каля 10 мільёнаў адзінак.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт