Logo Polskiego Radia
Print

Галоўны перамоўшчык ЭЗ па брэксіце знаёміцца з пазыцыяй Варшавы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2017 14:17
Перад распачацьцем працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ Мішэль Барні наведвае эўрапейскія сталіцы.
Photo: pixabay.com

Галоўны перамоўшчык ЭЗ па брэксіце знаёніцца з пазыцыяй Варшавы
Перад распачацьцем працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ Мішэль Барні наведвае эўрапейскія сталіцы.
Зь візытам у Польшчу пабывае галоўны перамоўшчык Эўразьвязу па справе выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. У Варшаве Мішэль Барні (Michel Barnier) сустракаецца з прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла, а таксама з намесьнікам міністра замежных спраў Конрадам Шыманьскім (Konrad Szymański). Праграма візыту прадугледжвае таксама наведваньне Сэйму й сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавых колаў і прафсаюзаў у Польшчы.
Мішэль Барні наведвае эўрапейскія сталіцы, каб перад распачацьцем працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ пазнаёміцца з пазыцыяй паасобных сяброўскіх дзяржаваў.
Падчас перамоваў зь Лёнданам галоўны перамоўшчык будзе абмежаваны прынцыпамі, вызначанымі дзяржавамі-членамі ЭЗ. Яны будуць заключаны ў дакумэнце, які эўразьвязаўскія лідары прымуць падчас адмысловага саміту ў Брусэлі. Пазьней, Эўракамісія падрыхтуе падрабязны дакумэнт, які міністры ЭЗ ўхваляць напрыканцы будучага месяца.
Паводле Брусэля, перамовы па справе брэксіту пачнуцца ў чэрвені, то бок пасьля датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у Вялікабрытаніі.
аз

Зь візытам у Польшчу прыбудзе галоўны перамоўшчык Эўразьвязу па справе выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. У Варшаве Мішэль Барні (Michel Barnier) сустракаецца з прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла, а таксама з намесьнікам міністра замежных спраў Конрадам Шыманьскім (Konrad Szymański). Праграма візыту прадугледжвае таксама наведваньне Сэйму й сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавых колаў і прафсаюзаў у Польшчы.

Мішэль Барні наведвае эўрапейскія сталіцы, каб перад распачацьцем працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ пазнаёміцца з пазыцыяй паасобных сяброўскіх дзяржаваў.

Падчас перамоваў зь Лёнданам галоўны перамоўшчык будзе абмежаваны прынцыпамі, вызначанымі дзяржавамі-членамі ЭЗ. Яны будуць заключаны ў дакумэнце, які эўразьвязаўскія лідары прымуць падчас адмысловага саміту ў Брусэлі. Пазьней Эўракамісія падрыхтуе падрабязны дакумэнт, які міністры ЭЗ ухваляць напрыканцы будучага месяца.

Паводле Брусэля, перамовы па справе брэксіту пачнуцца ў чэрвені, то бок пасьля датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у Вялікабрытаніі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт