Logo Polskiego Radia
Print

Пад Варшавай будуюць найбуйнейшы аквапарк у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2017 14:43
Гэта мае быць аквапарк найвышэйшага ўзроўню, які будзе прыцягваць ня толькі палякаў, але і гасьцей з суседніх краін.
pixabay.com

Gazeta Polska
У Мшчонаве, пад Варшавай, распачалася будова найбуйнейшага аквапарку ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Кошт інвэстыцыі складзе 150 млн эўра. У аквапарку будуць працаўладкаваныя каля 600 чалавек.
Інвэстары запэўніваюць, што гэта будзе парк адпачынку несустраканай да гэтага часу велічыні. У аквапарку будзе пабудавана 30 водных горах агульнай працягласьцю 3,2 км. Будуць там бані, мінэральныя басэйны, спа-комплексы і больш за 10 розных саўнаў. Плянуецца таксама пяць рэстаранаў і чатыры бары, разьмешчаныя непасрэдна ля басэйнаў.
Інвэстары перакананыя, што выбралі дасканалае месца для аквапарку. Мшчонаў месьціцца паміж аўтастрадаў А2 і трасай S8, 40 км ад Варшавы і 70 км ад Лодзі.
Гэта мае быць аквапарк найвышэйшага ўзроўню, які будзе прыцягваць ня толькі палякаў, але і гасьцей з суседніх краін. Госьці змогуць адпачыць у акружэньні 700 сапраўдных пальмаў і паплаваць у басэйне пад адкрытым небам.

Gazeta Polska: У Мшчонаве, пад Варшавай, распачалася будова найбуйнейшага аквапарку ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Кошт пабудовы складзе 150 млн эўра. У аквапарку будуць працаўладкаваныя каля 600 чалавек.

Інвэстары запэўніваюць, што гэта будзе парк адпачынку нябачанай да гэтага часу велічыні. У аквапарку будзе пабудавана 30 водных горах агульнай працягласьцю 3,2 км. Будуць там лазьні, мінэральныя басэйны, спа-комплексы і больш за 10 розных саўнаў. Плянуецца таксама пяць рэстаранаў і чатыры бары, разьмешчаныя непасрэдна ля басэйнаў.

Інвэстары перакананыя, што выбралі дасканалае месца для аквапарку. Мшчонаў месьціцца паміж аўтастрадаў А2 і трасай S8, 40 км ад Варшавы і 70 км ад Лодзі.

Гэта мае быць аквапарк найвышэйшага ўзроўню, які будзе прыцягваць ня толькі палякаў, але і гасьцей з суседніх краін. Госьці змогуць адпачыць у акружэньні 700 сапраўдных пальмаў і паплаваць у басэйне пад адкрытым небам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт