Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда ў Мэксыцы сустрэўся зь мясцовымі палякамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 13:20
У польскай амбасадзе прэзыдэнт уручыў адзнакі за дзейнасьць на карысьць польскай культуры.
PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда ў Мэксыцы сустрэўся з мясцовымі палякамі
Падчас свайго візыту ў Мэксыку прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся з мясцовымі палякамі. «Мы з гонарам можам гаварыць, што палякі дапамагалі ствараць мэксыканскую культуру і дагэтуль маюць на яе ўплыў», – сказаў Анджэй Дуда ў амбасадзе Польшчы ў Мэксыцы, дзе ён уручыў узнагароды за дзейнасьць на карысьць польскай культуры.
Польскі прэзыдэнт адзначыў сьпевака Лешка Завадку Кавалерскім крыжам ордэну адраджэньня Польшчы «за выбітныя заслугі для польскай культуры, за дасягненьні ў творчай працы, за дзейнасьць на карысьць польскага асяродзьдзя ў Мэксыцы». Адзначаны таксама шэраг іншых асоб.
«Не сумняваюся, што польская культура будзе надалей у Мэксыцы разьвівацца. Мы б хацелі, каб да гэтага былі дададзеныя эканамічныя сувязі, якія зьяўляюцца галоўнай мэтай гэтага візыту», – сказаў Анджэй Дуда.
......

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт