Logo Polskiego Radia
Print

16 млн дал. на працягу 30 гадоў заробіць фірма былога міністра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 17:02
Фірма жонкі былога міністра дзяржаўнай маёмасьці заробіць велізарныя грошы дзякуючы ўплывам мужа.
photo: pixabay.com/CC0

Фірма, якая належыць жонцы былога міністра маёмасьці ў папярэднім урадзе Аляксандра Града, заробіць 16 млн даляраў на 30-гадовым кантракце з газавым гігантам – інфармуе газэта «Fakt».
Гаворка пра акцыянэрнае таварыства MGGP, якое ў мінулым належала Аляксандру Граду. Калі ён стаў міністрам маёмасьці, то фірма перайшла да яго жонкі Малгажаты.
Выданьне нагадвае, што ў часы кіраваньня «Грамадзянскай плятформай» MGGP перамагала ў розных тэндэрах фірм, якія падпарадкоўваліся Міністэрству маёмасьці. У той час міністар Град запэўніваў, што ў гэтых выпадках «няма канфлікту інтарэсаў».
У 2009 годзе холдынг трох фірм, у які ўваходзіла акцыянэрнае таварыства MGGP, падпісаў кантракт з газавым гігантам. Фірма, старшынёй якой зьяўляецца жонка былога міністра Малгажата Град, а яе намесьнікам іх сын, у месяц будзе атрымліваць 45 тысяч даляраў за абслугоўваньне сэрвіснай праграмы. Кантракт падпісаны на 30 гадоў. Цягам гэтага часу фірма жонкі Аляксандра Града заробіць 16 млн даляраў.
Справай цікавіцца Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро.

Фірма, якая належыць жонцы былога міністра дзяржаўнай маёмасьці ў папярэднім урадзе Аляксандра Града, заробіць 16 млн даляраў на 30-гадовым кантракце з газавым гігантам – інфармуе газэта «Fakt».

Гаворка пра акцыянэрнае таварыства MGGP, якое ў мінулым належала Аляксандру Граду. Калі ён стаў міністрам дзяржаўнай маёмасьці, то фірма перайшла да яго жонкі Малгажаты.

Выданьне нагадвае, што ў часы кіраваньня «Грамадзянскай плятформай» MGGP перамагала ў розных тэндэрах фірм, якія падпарадкоўваліся Міністэрству маёмасьці. У той час міністар Град запэўніваў, што ў гэтых выпадках «няма канфлікту інтарэсаў».

У 2009 годзе холдынг трох фірм, у які ўваходзіла акцыянэрнае таварыства MGGP, падпісаў кантракт з газавым гігантам. Фірма, старшынёй якой зьяўляецца жонка былога міністра Малгажата Град, а яе намесьнікам іх сын, у месяц будзе атрымліваць 45 тысяч даляраў за абслугоўваньне сэрвіснай праграмы. Кантракт падпісаны на 30 гадоў. Цягам гэтага часу фірма жонкі Аляксандра Града заробіць 16 млн даляраў.

Справай цікавіцца Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт