Logo Polskiego Radia
Print

Да дня Канстытуцыі 3 траўня рыхтуецца Канцэрт незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.04.2017 15:23
Традыцыйныя канцэрты папулярызуюць песьні і падзеі, зьвязаныя з Канстытуцыяй 3 траўня.

3 траўня 2017 году ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбудзецца ІІІ Канцэрт незалежнасьці Трэцяга траўня. Канцэрты незалежнасьці ладзяцца з 2009 году ў Музэі Варшаўскага паўстаньня (11 лістапада) і ў Каралеўскім замку (3 траўня).
Спэцыяльна на сёлетні канцэрт была падрыхтаваная сучасная апрацоўка песьні «Трэцяга траўня» з 1831 году, вядомая таксама пад назвай «Witaj majowa jutrzenka» («Вітай майскі сьвітанак»). Музыку напісаў, хутчэй за ўсё, Фрыдэрык Шапэн, аўтарам словаў зьяўляецца Раймунд Сухадольскі.
Адной з мэтаў канцэртаў 3 траўня зьяўляецца папулярызацыя песьні і падзей, зьвязаных з Канстытуцыяй 3 траўня. Будзе падкрэсьленая роля першай канстытуцыі ў Эўропе. Падчас канцэрту значная ўвагу будзе зьвернутая на ролю палякаў, якія змагаліся за свабоду іншых краін.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт