Logo Polskiego Radia
Print

Частка канатнай дарогі ў Татрах стала дзяржаўнай уласнасьцю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2017 15:47
Зь сёньняшняга дня, напрыклад, будынкамі на Каспровым верху будзе адміністраваць мясцовы стараста.
Каспровы верхКаспровы верхfoto: pl.wikipedia.org/Opioła Jerzy/CC BY 2.5

Частка канатнай дарогі ў Татрах стала дзяржаўнай уласнасьцю
Зь сёньняшняга дня, напрыклад, будынкамі на Каспровым Верху будзе адміністраваць мясцовы стараста.
Частка інфраструктуры канатнай дарогі на гару Каспровы Верх у гарадку Закапанэ перайшла ва ўласнасьць польскай дзяржавы. Пра гэта праінфармаваў міністар інфраструктуры й будаўніцтва Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk).
Ён адзначыў, што пасьля рашэньня аб прыватызацыі польскай канатнай дарогі не ўдалося прадаць часткі нерухомасьці, у тым ліку на Каспровым Верху (Kasprowy Wierch) і ў ваколіцы. Зь сёньняшняга дня яны будуць знаходзіцца ў рэсурсах Дзяржаўнай маёмасьці, а адміністраваць імі будзе мясцовы стараста. Гэта ён будзе, напрыклад, вырашаць пра ўмовы арэнды аб’ектаў на Каспровым Верху.
Міністар спадзяецца, што пераход у дзяржаўную ўласнасьць гэтых аб’ектаў прычыніцца да ўрэгуляваньня іх прававога статусу. Анджэй Адамчык спадзяецца, што супрацоўніцтва з кампаніяй, якая арандуе канатную дарогу была карысная для турыстаў і Татранскага нацыянальнага парку.
аз

Частка інфраструктуры канатнай дарогі на гару Каспровы верх у гарадку Закапанэ перайшла ва ўласнасьць польскай дзяржавы. Пра гэта праінфармаваў міністар інфраструктуры й будаўніцтва Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk).

Ён адзначыў, што пасьля рашэньня аб прыватызацыі польскай канатнай дарогі не ўдалося прадаць часткі нерухомасьці, у тым ліку на Каспровым верху (Kasprowy Wierch) і ў ваколіцы. Зь сёньняшняга дня яны будуць знаходзіцца ў рэсурсах Дзяржаўнай маёмасьці, а адміністраваць імі будзе мясцовы стараста. Гэта ён будзе, напрыклад, вырашаць пра ўмовы арэнды аб’ектаў на Каспровым верху.

Міністар спадзяецца, што пераход у дзяржаўную ўласнасьць гэтых аб’ектаў прычыніцца да ўрэгуляваньня іх прававога статусу. Анджэй Адамчык спадзяецца, што супрацоўніцтва з кампаніяй, якая арандуе канатную дарогу будзе карыснае для турыстаў і Татранскага нацыянальнага парку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт