Logo Polskiego Radia
Print

2 траўня працаўнікі крамаў правядуць акцыю пратэсту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 17:12
Варта адзначыць, што ў Польшчы 1 і 3 траўня выходныя дні і ўсе крамы зачыненыя.
pixabay.com/Public Domain CC0

2 траўня працаўнікі крамаў правядуць акцыю пратэсту
Працаўнікі сфэры гандлю на 2 траўня заплянавалі акцыю пратэсту. Варта адзначыць, што ў Польшчы 1 і 3 траўня выходныя дні і ўсе крамы зачыненыя. Прычынай пратэсту зьяўляюцца нізкія заробкі і дрэнныя ўмовы працы, якія вынікаюць з малой колькасьці працаўнікоў у крамах.
Заплянаваная на 2 траўня акцыя будзе заключацца ў занадта дакладным выконваньні сваіх абавязкаў. Працаўнікі будуць, напрыклад, інфармаваць кліентаў пра тавар, адкуль ён паходзіць, які яго склад і г.д.
Мяркуецца, што ў акцыі пратэсту возьме ўдзел прынамсі некалькі дзесяткаў тысяч працаўнікоў дыскаўнтэраў, гіпэрмаркетаў і разьмеркавальных цэнтраў вялікіх гандлёвых сетак.

Працаўнікі сфэры гандлю на 2 траўня заплянавалі акцыю пратэсту. Варта адзначыць, што ў Польшчы 1 і 3 траўня выходныя дні і ўсе крамы зачыненыя.

Прычынай пратэсту зьяўляюцца нізкія заробкі і дрэнныя ўмовы працы, якія вынікаюць з малой колькасьці працаўнікоў у крамах.

Заплянаваная на 2 траўня акцыя будзе заключацца ў занадта дакладным выконваньні сваіх абавязкаў. Працаўнікі будуць, напрыклад, інфармаваць кліентаў пра тавар, адкуль ён паходзіць, які яго склад і г.д.

Мяркуецца, што ў акцыі пратэсту возьме ўдзел прынамсі некалькі дзесяткаў тысяч працаўнікоў дыскаўнтэраў, гіпэрмаркетаў і разьмеркавальных цэнтраў вялікіх гандлёвых сетак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт