Logo Polskiego Radia
Print

Узровень беспрацоўя надалей найніжэйшы за апошнія 26 гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2017 14:50
Узровень беспрацоўя пад канец красавіка склаў 7,7%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта азначае зьніжэньне на 0,4 працэнтныя пункты ў параўнаньні з сакавіком і менш на 1,7 пункты чым у мінулым годзе. У красавіку без працы былі 1 млн 250 тысяч чалавек. Гэта найніжэйшы ўзровень беспрацоўя за апошнія 26 гадоў. Польшча знаходзіцца сярод лідараў у краінах ЭЗ з найменшым беспрацоўем.

Зьмяншэньне колькасьці беспрацоўных зьвязана з сэзоннымі працамі на будовах, сельскай гаспадарцы, садах і лясах.

Надалей праблемай застаецца структура беспрацоўных. Больш за 56% зь іх не працуюць больш за 12 месяцаў. Многія маюць ці вельмі малыя кваліфікацыі, ці не зацікаўленыя працай, а рэгіструюцца як беспрацоўныя толькі для таго, каб мець мэдычную страхоўку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт