Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня распачалася акцыя «Варшава чытае»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2017 15:46
  • Варшава чытае.mp3
Гэта пяцідзённы маратон літаратурных падзей, засяроджаных вакол аднога твору.
Стары горад у Варшаве Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Сёньня распачынаецца акцыя «Варшава чытае», якая заменіць польскую сталіцу ў дыскусійны клюб кнігі. Гэта пяцідзённы маратон літаратурных падзей, засяроджаных вакол аднога твору. Мэта падзеі заключаецца ў тым, каб заахвоціць чытачоў да размоваў, інтэрпрэтацыі і абмеркаваньня выбранай кнігі.
Тэмай сёлетняй ініцыятывы зьяўляецца біяграфічны рэпартаж «Пані Стэфа» Магдалены Кіціньскай. Гэта гісторыя Стэфані Вільчыньскай, якая разам з Янушам Корчакам вяла прытулак для сірот у Варшаве. Чытачы знаёмяцца з жанчынай, якая жыла ў цяні Корчака, і пра якую не ўсе памятаюць. Усё ж гэта дзьве неадʼемныя постаці, паколькі зьвязваюць іх супольныя дасягненьні. Пані Стэфа і Януш Корчак разам займаліся прытулкам і ўтваралі корчакаўскую пэдагагічную ідэю. Абое загінулі разам з выхаванкамі ў канцэнтрацыйным лягеры ў Трэблінцы.
У рамках акцыі «Варшава чытае» пройдуць сустрэчы дыскусійных клюбаў, варштаты, лекцыі, шпацыры і канцэрты. Акцыя будзе працягвацца да нядзелі.

Сёньня распачалася акцыя «Варшава чытае», якая заменіць польскую сталіцу ў дыскусійны клюб кнігі. Гэта пяцідзённы маратон літаратурных падзей, засяроджаных вакол аднога твору. Мэта падзеі заключаецца ў тым, каб заахвоціць чытачоў да размоваў, інтэрпрэтацыі і абмеркаваньня выбранай кнігі.

Тэмай сёлетняй ініцыятывы зьяўляецца біяграфічны рэпартаж «Пані Стэфа» Магдалены Кіціньскай. Гэта гісторыя Стэфані Вільчыньскай, якая разам з Янушам Корчакам вяла прытулак для сірот у Варшаве. Чытачы знаёмяцца з жанчынай, якая жыла ў цяні Корчака, і пра якую не ўсе памятаюць. Усё ж гэта дзьве неадʼемныя постаці, паколькі зьвязваюць іх супольныя дасягненьні. Пані Стэфа і Януш Корчак разам займаліся прытулкам і ўтваралі корчакаўскую пэдагагічную ідэю. Абое загінулі разам з выхаванкамі ў канцэнтрацыйным лягеры ў Трэблінцы.

У рамках акцыі «Варшава чытае» пройдуць сустрэчы дыскусійных клюбаў, варштаты, лекцыі, шпацыры і канцэрты. Акцыя будзе працягвацца да нядзелі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт