Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад плянуе ў два разы павысіць колькасьць месцаў у ясьлях

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.05.2017 13:48
Гэта амбітная задача, якую нялёгка будзе ажыцьцявіць. Важнае супрацоўніцтва з муніцыпалітэтамі.
www.pixabay.com

Польскі ўрад абяцае стварыць 100 тыс. новых месцаў для дзяцей у ясьлях. Аб гэтым заявіла міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Альжбета Рафальска.

Міністар адзначыла, што гэта амбітная задача, якую нялёгка будзе ажыцьцявіць. Рэалізацыя плянаў залежыць ад добрага супрацоўніцтва паміж муніцыпальнымі і цэнтральнымі ўладамі, - дадала Рафальска.

На дадзены момант ва ўсіх польскіх ясьлях ёсьць каля 100 тыс. месцаў для дзетак. У плянах – рост колькасьці прынятых малечаў у два разы.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт