Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь Міжнародным днём сямʼі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 13:47
"Жадаем, каб у вашых семʼях заўсёды былі любоў, узаемаразуменьне і давер".

З нагоды Міжнароднага дня сямʼі прэзыдэнцкая пара жадае семʼям любові, узаемаразуменьня і даверу. Пажаданьні апублікаваныя на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы прэзыдэнта.

«Усім польскім семʼям мы выказваем сваю павагу й перадаём самыя сардэчныя пажаданьні. Жадаем, каб у вашых семʼях заўсёды былі любоў, узаемаразуменьне і давер. Каб усе пакаленьні – дзядуляў і бабуль, бацькоў і дзяцей – зьвязвалі сардэчныя й моцныя сувязі. Каб вы маглі праводзіць адзін з адным больш часу. Каб вы як мага часьцей дзяліліся добрымі навінамі і разам сьвяткавалі посьпехі», – жадае прэзыдэнцкая пара.

Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзэр-Дуда прапануюць у гэты дзень польскім семʼям паглядзець сямейныя фотаальбомы, пачытаць лісты й сустрэцца са сваякамі, каб разам шукаць свае карані.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт