Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: Пытаньне пра эўра магло б быць узьнятае падчас рэфэрэндуму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 17:12
Прэзыдэнт плянуе ў наступным годзе правесьці рэфэрэндум у справе магчымых зьмен у польскай Канстытуцыі.
PAP/Marcin Obara

Пытаньне аб увядзеньні эўрапейскай валюты ў Польшчы магло б быць узьнятае ў наступным годзе падчас рэфэрэндуму, які мае тычыцца зьмен польскай Канстытуцыі. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Паводле яго, гэта вельмі важнае пытаньне.
Нагадаем, падчас урачыстасьцяў у Дзень Канстытуцыі 3 траўня кіраўнік краіны паведаміў, што плянуе ў наступным годзе правесьці рэфэрэндум у справе магчымых зьмен у польскай Канстытуцыі.
«Я думаю, што пытаньне пра эўра магло б быць узьнятае падчас рэфэрэндуму. Справа таксама ў тым, якія прапановы будуць зьмешчаныя ў гэтых пытаньнях. Пытаньне ў справе эўрапейскай валюты павінна тычыцца таго, ці польскай валютай, пра якую гаворка ідзе ў Канстытуцыі, павінен быць злоты ці эўра», – сказаў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт дадаў, што ён запрапанаваў не «канстытуцыйны», але «кансультацыйны рэфэрэндум» у справе таго, у якім напрамку могуць быць зьменены запісы ў Канстытуцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт