Logo Polskiego Radia
Print

Ганаровым госьцем Варшаўскага кніжнага кірмашу будзе Нямеччына

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2017 13:36
Асаблівым госьцем будзе ляўрэатка літаратурнай Нобэлеўскай прэміі Герта Мюлер.
pixabay.com/Public Domain CC0

З 18 да 21 траўня 2017 году ў польскай сталіцы будзе праходзіць 8 Варшаўскі кніжны кірмаш. Сёлетнім ганаровым госьцем зьяўляецца Нямеччына. Падрыхтаваная праграма будзе прэзэнтаваць нямецкую літаратуру як прастору адкрытага дыялёгу і абмену думак, эмоцый і інфармацыі.
Нямецкі стэнд паверхняй 220 квадратных мэтраў будзе сцэнай, на якой будзе прэзэнтавацца разнастайнасьць нямецкай кнігі. На кірмаш прыедзе рэкордная колькасьць нямецкіх выдавецтваў – 66.
Асаблівым госьцем будзе ляўрэатка літаратурнай Нобэлеўскай прэміі Герта Мюлер. Польскія чытачы вельмі высока цэняць яе творчасьць. На ніводнай мове не ўзьнікла столькі перакладаў яе твораў, як на польскай.
Акрамя таго на нямецкім стэндзе будзе каля 800 нямецкіх кніг.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт