Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы прапануе падняць «мінімалку» да 500 эўра

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 15:03
Прапанову павышэньня мінімальнай зарплаты міністар працы й сацыяльнай палітыкі абгрунтоўвае высокімі тэмпамі эканамічнага росту.
www.pixabay.com

Урад Польшчы разважае над прапановай павысіць мінімальную зарплату да 2100 злотых брута (што прыкладна раўняецца 500 эўра). Пра гэта ў пятніцу заявіла міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбэта Рафальска.

Мінімальная заработная плата такім чынам павялічылася б на 5% і стала складаць 47,27% ад сярэдняга заробку брута ў Польшчы. Цяпер мінімальны заробак без адлічэньня падаткаў раўняецца 2000 злотых.

Разам з павышэньнем мінімальнага заробку міністэрства па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі плянуе павысіць на 5% мінімальную аплату за гадзіну працы. Яе хочуць павялічыць да 13 злотых 70 грошай (што раўняецца 3,25 эўра). Канчатковае рашэньне наконт павышэньня заробкаў павінен прыняць урад.

Сваю прапанову пяціпрацэнтнага павышэньня мінімальнай зарплаты Эльжбэта Рафальска абгрунтоўвае высокімі тэмпамі эканамічнага росту ў Польшчы й добрай сытуацыяй на рынку працы. У краіне адзначаецца рэкордна нізкае беспрацоўе.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт