Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт і прэм’ер-міністар выказалі словы спачуваньня блізкім тэракту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 10:28
Сярод ахвяр тэракту ў Манчэстэры няма палякаў.
PAP/EPA/NIGEL RODDIS

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністар Бэата Шыдла выказалі словы спачуваньня і салідарнасьці з блізкімі асобамі ахвяр тэракту ў Манчэстэры. Учора ў выніку выбуху загінула 22 асобы, 59 – параненыя.
«Нашы думкі і малітва сёньня побач з маладымі людзьмі – ахвярамі тэракту ў Манчэстэры. Мы аб’ядноўваемся з іх блізкімі», – напісаў на Твітэры Анджэй Дуда.
Пра дапамозе сацыяльнага парталу прэм’ер Бэата Шыдла назвала ўчарашні тэракт «жорсткім актам гвалту». «Манчэстэр плача. Аб’ядноўваемся ў болю. Тэрарызм зноў закрануў невіноўных», – напісала прэм’ер-міністар.
Міністэрства замежных спраў Польшчы паінфармавала, што сярод ахвяр няма палякаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт