Logo Polskiego Radia
Print

Польшча хоча экспартаваць у Сынгапур малако і садавіну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 13:52
Прэзыдэнт Сынгапуру Тоні Тан Кен Ян учора і сёньня знаходзіўся з афіцыйным візытам у Польшчы.
PAP/Radek Pietruszka

Супрацу паміж Польшчай і Сынгапурам неабходна ўзмацніць – сказаў сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Сынгапуру. Гаворка ішла, між іншым, пра супрацу ў сельскай гаспадарцы, пра магчымасьці экспарту садавіны і малочных прадуктаў.
Прэзыдэнт Сынгапуру Тоні Тан Кен Ян учора і сёньня знаходзіўся з афіцыйным візытам у Польшчы. Станіслаў Карчэўскі падкрэсьліў у размове з журналістамі, што гэта быў першы візыт сынгапурскага кіраўніка ў Польшчу – вельмі цікавы і патрэбны.
«Супраца паміж Польшчай і Сынгапурам вымагае працы. Гэта акно на Азію, гэта трэцяя краіна па ўзроўню ВУП на аднаго чалавека пасьля Люксэмбургу і Катару», – гаварыў Карчэўскі.
Сынгапурскі прэзыдэнт зацікаўлены ня толькі гаспадарчай і гандлёвай супрацай, але таксама навуковай на ўзроўні супрацы паміж ВНУ, у тым ліку мэдычных.
Галоўнай мэтай Тоні Тан Кен Ян у Польшчу былы гаспадарчая супраца ў галіне дасьледаваньняў, новых тэхналёгій і энэргетыкі.

Супрацу паміж Польшчай і Сынгапурам неабходна ўзмацніць – сказаў сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Сынгапуру. Гаворка ішла, між іншым, пра супрацу ў сельскай гаспадарцы, пра магчымасьці экспарту садавіны і малочных прадуктаў.

Прэзыдэнт Сынгапуру Тоні Тан Кен Ян учора і сёньня знаходзіўся з афіцыйным візытам у Польшчы. Станіслаў Карчэўскі падкрэсьліў у размове з журналістамі, што гэта быў першы візыт сынгапурскага кіраўніка ў Польшчу – вельмі цікавы і патрэбны.«Супраца паміж Польшчай і Сынгапурам вымагае працы. Гэта акно на Азію, гэта трэцяя краіна па ўзроўню ВУП на аднаго чалавека пасьля Люксэмбургу і Катару», – гаварыў Карчэўскі.

Сынгапурскі прэзыдэнт зацікаўлены ня толькі гаспадарчай і гандлёвай супрацай, але таксама навуковай на ўзроўні супрацы паміж ВНУ, у тым ліку мэдычнымі.

Галоўнай мэтай візыту Тоні Тан Кен Яна ў Польшчу былы гаспадарчая супраца ў галіне дасьледаваньняў, новых тэхналёгій і энэргетыкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт