Logo Polskiego Radia
Print

Уроцлаў: адстаўкі ў паліцыі пасьля сьмерці затрыманага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 17:01
Мужчына памёр у паліцэйскім участку пасьля таго, як у адносінах да яго быў ужыты электрашокер.
PAP/Marcin Obara

У сувязі з гібельлю затрыманага ў пастарунку ў адстаўку адпраўлены чацьвёра кіраўнікоў праваахоўных органаў ва Ўроцлаве.
Па заяве міністра ўнутраных спраў Польшчы Марыюша Блашчака, у адстаўку адпраўленыя чацьвёра супрацоўнікаў Гарадзкой паліцэйскай камэндатуры ва Ўроцлаве і Ваяводзкай камэндатуры ў Ніжняй Сілезіі. Адстаўка паліцэйскіх, якія займалі кіруючыя пасады, зьвязаная са сьмерцю Ігара Стаховяка ў паліцэйскім участку ва Ўроцлаве.
Ігар Стаховяк быў затрыманы год таму ва Ўроцлаве, паколькі быў падобны да гандляра наркотыкамі, які быў у вышуку. Ён памёр у паліцэйскім участку пасьля таго, як у адносінах да яго быў ужыты электрашокер. На відэазапісе камэры, уманціраванай у электрашокер, бачна, як закутага ў кайданкі Ігара Стаховяка, які не аказваў супраціву, бʼюць токам. Праз некалькі гадзін затрыманы памёр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт