Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы злачынныя групы гандлявалі падробленымі энэргатонікамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2017 15:14
Вытворца энэргетычнага напою ацаніў свае страты прыкладна на 100 тыс. эўра.
PAP/Andrzej Grygiel

Польская паліцыя затрымала ўдзельнікаў дзьвюх злачынных групаў, якія гандлявалі падробленымі энэргетычнымі напоямі вядомай маркі. Вытворца энэргатоніку ацаніў свае страты прыкладна на 100 тыс. эўра.

Пакуль што невядомы склад падробленага напою, пробы якога накіраваныя на аналізы ў лябараторыю, а таксама яго ўплыў на здароўе чалавека.

За распаўсюджваньне падробленых тавараў паводле польскага заканадаўства пагражае да двух гадоў пазбаўленьня свабоды.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт