Logo Polskiego Radia
Print

Полькі нараджаюць дзяцей усё пазьней

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2017 14:31
Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, апублікаваныя з нагоды Дня маці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Полькі нараджаюць дзяцей усё пазьней
Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, апублікаваныя з нагоды Дня маці.
Полькі ўсё пазьней нараджаюць сваё першых дзіця. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем з нагоды Дня маці.
Паводле кіраўнічкі ўпраўленьня Караліны Давідзюк (Karolina Dawidziuk), сярэдні ўзрост маці мяняецца ўжо больш за 40 гадоў. Дадзеныя сьведчаць пра тое, што польскія маці ў 2016 годзе былі старэйшыя, чым, напрыклад, 26 гадоў таму. У 1990 годзе больш за 36% жанчынаў нарадзілі сваё першае дзіця ва ўзросьце ад 20 да 24 гадоў. У сваю чаргу ў 2016 годзе, гэткіх жанчынаў было крыху больш за 14,5%.
26 гадоў таму паміж 30 і 34 годам жыцьця першае дзіця нарадзілі каля 17,5% жанчын. У 2016 годзе – траціна полек.
Статыстычныя дадзеныя сьведчаць таксама пра тое, што сучасныя маці ў Польшчы лепш адукаваныя, чым 26 гадоў таму. У мінулым годзе больш за палову жанчын мелі вышэйшую адукацыю. У 1990 годзе іх было 6%.
У 2016 годзе ўзровень нараджальнасьці ў Польшчы склаў 1,37. Для таго, каб забясьпечыць натуральную замену пакаленьняў, гэты паказчык павінен перавысіць 2.
аз

Полькі ўсё пазьней нараджаюць сваё першае дзіця. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем з нагоды Дня маці.

Паводле кіраўнічкі ўпраўленьня Караліны Давідзюк (Karolina Dawidziuk), сярэдні ўзрост маці мяняецца ўжо больш за 40 гадоў. Дадзеныя сьведчаць пра тое, што польскія маці ў 2016 годзе былі старэйшыя, чым, напрыклад, 26 гадоў таму.

У 1990 годзе больш за 36% жанчынаў нарадзілі сваё першае дзіця ва ўзросьце ад 20 да 24 гадоў. У сваю чаргу ў 2016 годзе гэткіх жанчын было крыху больш за 14,5%.

26 гадоў таму паміж 30 і 34 годам жыцьця першае дзіця нарадзілі каля 17,5% жанчын. У 2016 годзе – траціна полек.

Статыстычныя дадзеныя сьведчаць таксама пра тое, што сучасныя маці ў Польшчы лепш адукаваныя, чым 26 гадоў таму. У мінулым годзе больш за палову жанчын мелі вышэйшую адукацыю. У 1990 годзе іх было 6%.

У 2016 годзе ўзровень нараджальнасьці ў Польшчы склаў 1,37. Для таго, каб забясьпечыць натуральную замену пакаленьняў, гэты паказчык павінен перавысіць 2.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт