Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ адмяняе роўмінг, але палякі будуць плаціць за паслугу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2017 12:16
Большасьць польскіх тэлекомаў не пагадзілася ліквідаваць аплаты за спалучэньні за мяжой.
http://pclab.pl/

У адпаведнасьці з нормамі ЭЗ зь сярэдзіны чэрвеня ва ўсіх краінах Супольнасьці будзе скасаваны роўмінг за SMS і званкі з-за мяжы. На дадзены момант, гэта не датычыць Польшчы, дзе большасьць тэлекомаў не пагадзілася ліквідаваць дадатковыя аплаты за спалучэньні за мяжой.

Рашэньнем Эўрапейскага Зьвязу, 15 чэрвеня ва ўсіх дзяржавах-сябрах будуць адменены дадатковыя выдаткі на званкі й SMS, зьдзейсьненыя з-за мяжы. Унутры ЭЗ аплаты будуць налічвацца ў адпаведнасьці з нацыянальным прэйскурантам апэратара. Дзякуючы прынцыпу ЭЗ «Roam Like at Home» (За мяжой як дома) таксама будуць зьніжаныя кошты падключэньня да Інтэрнэту й мабільнай перадачы дадзеных.

У Польшчы новым правілам ЭЗ падпарадкаваўся толькі адзін апэратар – фірма Orange. Іншыя буйныя апэратары – Play, Plus і T-Mobile – не запрапанавалі новых цэньнікаў у адпаведнасьці з прынцыпам «роўмінг як у краіне».

Эўрапейская камісія заявіла, што будзе пільна адсочваць сытуацыю ў Польшчы ды рыхтуе фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да тых кампаній, якія не дастасуюцца да новага заканадаўства.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт