Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы адкрыў у Тбілісі праспэкт Юзэфа Пілсудскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.05.2017 11:22
Названьне імем Пілсудскага тбіліскага праспэкта самі грузіны лічаць доказам цесных сувязяў паміж Польшчай і Грузіяй.
PAP/Paweł Supernak

Анджэй Дуда сустрэўся таксама з прадстаўнікамі Місіі Эўрапейскага Зьвязу, якія дзяжураць на мяжы Грузіі з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Прэзыдэнт Польшчы заканчвае сёньня ўвечары афіцыйны візыт у Грузію. Анджэй Дуда сустрэўся ўчора з прадстаўнікамі вышэйшых уладаў Грузіі і з праваслаўным Патрыярхам Ільёю ІІ. Сёньня прэзыдэнт сустракаецца з палякамі, якія працуюць на Каўказе і з мясцовай польскай дыяспарай.

Названьне імем Пілсудскага тбіліскага праспэкта самі грузіны лічаць доказам цесных сувязяў паміж Польшчай і Грузіяй.

Праз два гады споўніцца сто гадоў афіцыйных адносін паміж краінамі, а ў гэтым годзе адзначаецца 25-годзьдзе аднаўленьня ўзаемадачыненьня.

Сустрэча з салдатамі і паліцэйскімі, якія знаходзяцца на місіі на мяжы Грузіі з сэпаратысцкімі рэспублікамі Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй, падкрэсьліла ўклад палякаў у падтрымку міру ў гэтым рэгіёне.

Назіральная місія Эўрапейскага Зьвязу была створана ў верасьні 2008 года. Сэпаратысты з самаабвешчаных рэспублік не далі згоды на працу місіі на тэрыторыях Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Грузіны, якія пражываюць у зоне канфлікту кажуць, што дзякуючы салдатам і паліцыі з ЭЗ, у тым ліку з Польшчы, адчуваць сябе ў бясьпецы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт