Logo Polskiego Radia
Print

Дасьледчы цэнтар Ossolineum мае 200 гадоў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 16:14
Юбілейныя ўрачыстасьці пройдуць пад патранатам прэзыдэнта Польшчы.
Головний будинок Національної бібліотеки імені Оссолінських у ВроцлавіГоловний будинок Національної бібліотеки імені Оссолінських у ВроцлавіWikimedia Commons/CC BY 3.0/Niedzielny leń

Вітрына, фірмовы знак і гонар – так называюць ва Вроцлаве Цэнтар Ossolineum.

Сёлета ўстанове спаўняецца 200 гадоў ад свайго заснаваньня. Інстытут быў заснаваны ў Львове 4 чэрвеня 1817 года па ініцыятыве Юзафа Максымільяна Асалінскага.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра імя Асаліньскіх доктар Адольф Юзфэнка зазначыў, што ўстанова апынулася больш трывалай, чым незалежнасьць, перажыўшы вельмі цяжкія часы, нават тыя, калі Польшчы не было на мапе сьвету.

Дзякуючы пераносу ўстановы з Львова ва Вроцлаў была захавана пераемнасьць гэтага культурнай установы. У польскай гісторыі няшмат устаноў, якія маглі б пахваліцца такім узростам, дадаў кіраўнік.

Пасьля Другой сусьветнай вайны бібліятэка была перанесена ва Вроцлаў, дзе дапамагла палянізаваць горад. Дасьледчыкі атрымалі вельмі цікавыя матэрыялы ды выдатныя крыніцы, дадаў Юзвэнка. Цяжка ўявіць польскую літаратуру і гісторыю ва Вроцлаўскім унівэрсытэце без калекцыі Асаліньскіх.

Юбілейныя ўрачыстасьці, зьвязаныя з 200-годзьдзем установы імя Асаліньскіх, пройдуць пад ганаровым патранатам польскага прэзыдэнта Анджэя Дуды.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт