Logo Polskiego Radia
Print

Расьце роля Польшчы на лягістычнай мапе Эўропы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.06.2017 12:14
Пра гэта казаў падчас візыту ў Здуньскай Волі намесьнік прэмʼера-міністра, міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі.
Vizepremier Mateusz MorawieckiVizepremier Mateusz MorawieckiBild: polskieradio.pl

Польшча набірае ўсё больш і больш значэньня на лягістычнай мапе Эўропы. Урад краіны маем намер працягнуць праз Польшчу транспартныя артэрыі з поўначы на поўдзень кантынэнту, абвясьціў міністар. Ён адзначыў, што гаворка ідзе таксама пра газавыя спалучэньні, чыгуначныя ды будаўніцтва цэнтральнага камунікацыйнага порта. Чыноўнік зазначыў, што апошняя інвэстыцыя будзе пабудаваная непадалёк ад Здуньскай Волі.

Гэта будзе вялікі імпульс разьвіцьця для мястэчка, адзначыў Маравецкі. Ён выказаў упэўненасьць у тым, што пры добрым супрацоўніцтве з мясцовымі прадпрымальнікамі цягам двух, чатырох або шасьці гадоў у рэгіёне будзе выразна бачна розьніца. Зьменшыцца беспрацоўе, вырасьце ўзровень жыцьця ды заробкаў. Урад імкнецца да таго, каб палепшыць жыцьцё жыхароў малых і сярэдніх гарадоў, казаў чыноўнік.

Урад хоча аказаць падтрымку ў разьвіцьці меншых гарадоў праз зьмены ў функцыянаваньні спэцыяльных эканамічных зон. Новыя палажэньні, якія неўзабаве прыме ўрад і парлямэнт, дынамізуюць і пашыраць інвэстыцыйныя магчымасьці ў меншых гарадах. Зьявяцца новыя мэханізмы для прыцягненьня інвэстараў.

IAR/PAP/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт