Logo Polskiego Radia
Print

25 гадоў таму Сэйм Польшчы адправіў у адстаўку ўрад Яна Альшэўскага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2017 17:58
«Гэта адбылося пасьля таго, як ён паспрабаваў апублікаваць дадзеныя аб камуністычнай агентуры ў вышэйшых эшалёнах улады».
Ян Альшэўскі (зьлева) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаЯн Альшэўскі (зьлева) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаKancelaria Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej

25 гадоў таму, у ноч з 4 на 5 чэрвеня 1992 года, Сэйм Польшчы адправіў у адстаўку ўрад Яна Альшэўскага. Прычынай стала прыняцьце закона аб люстрацыі міністрам унутраных спраў Польшчы Антоні Мацярэвічам (актуальна – міністар Нацыянальнай абароны). Ён накіраваў у парлямэнт сьпіс з прозьвішчамі 60 чалавек, якія фігуравалі ў архівах як сакрэтныя супрацоўнікі службаў бясьпекі ПНР. У сьпісе таксама быў тагачасны прэзыдэнт Лех Валэнса.

Дырэктар польскага Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк адзначае, што адстаўка ўраду Альшэўскага прывяла да спыненьня працэсу люстрацыі. Ён падкрэсьлівае, што супраць ураду Альшэўскага дзейнічала частка ўдзельнікаў руху «Салідарнасьць»: «4 чэрвеня ўрад Яна Альшэўскага быў адхілены ад улады. Гэта адбылося пасьля таго, як ён паспрабаваў апублікаваць дадзеныя аб камуністычнай агентуры ў вышэйшых эшалёнах улады».

Урад Яна Альшэўскага быў створаны 23 сьнежня 1991 года ва ўмовах новай міжнароднай сытуацыі – 8 сьнежня СССР спыніў сваё існаваньне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт