Logo Polskiego Radia
Print

У Сопаце праходзіць VII Эўрапейскі фінансавы кангрэс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2017 14:28
У трохдзённай сустрэчы ўдзельнічаюць навукоўцы, бізнэсмэны й палітыкі.
PAP/Dominik Kulaszewicz

У Сопаце праходзіць VII Эўрапейскі фінансавы кангрэс
У трохдзённай сустрэчы ўдзельнічаюць навукоўцы, бізнэсмэны й палітыкі.
Капітал, падаткі й міжнародная салідарнасьць у XXI стагодзьдзі сталі асноўнымі тэмамі VII Эўрапейскага фінансавага кангрэсу, які праходзіць у Сопаце, на узьбярэжжы Балтыйскага мора. У трохдзённай сустрэчы ўдзельнічаюць навукоўцы, бізнэсмэны й палітыкі.
Падчас адкрыцьця мерапрыемства рэктар Гданьскага ўнівэрсытэта прафэсар Ежы Гвіздала (Jerzy Gwizdała) адзначыў, што кангрэс праходзіць тады, калі на эўрапейскіх і сусьветных рынках адбываюцца надзвычай важныя эканамічныя працэсы.
Ежы Гвіздала: Цяперашняя геапалітычная сытуацыя прымушае нас прымаць новыя рашэньні ў рамках сусьветнай фінансавай эканомікі, асабліва ў рамках эканомікі інтэграванай Эўропы.
Прафэсар Гвіздала лічыць, што перад сучаснай эканомікай стаіць шмат дылемаў.
Ежы Гвіздала: Гэта выбар паміж аб’яднанай Эўропай і Эўропай падзеленай, пытаньне падатковай салідарнасьці ў Эўразьвязе і ў сьвеце, а таксама ўплыву капіталу на дабрабыт грамадзтва.
Падчас кангрэсу будуць абмяркоўвацца выклікі, якія стаяць перад польскай банкаўскай сыстэмай.
Кангрэс суправаджае Poland Capital Summit, падчас якога інвэстарам распавядаюць пра рызыкі й выгады ўкладаньня грошай у Польшчы.
Асьвятленьнем мерапрыемства займаецца Польскае радыё.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт