Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутаты абмяркоўваюць магчымасьць забароны нядзельнага гандлю

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 11:52
Паяўляецца ўсё больш прапаноў выключэньняў з правілаў поўнай забароны гандлю.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дэпутаты польскага Сэйму (ніжэйшай палаты парлямэнту) абмяркоўваюць грамадзянскі законапраект па пытаньні абмежаваньня нядзельнага гандлю. З моманту ўнясеньня праекту паяўляецца ўсё больш прапаноў выключэньняў з закону аб забароне гандлю. Напрыклад, парлямэнцкая група падтрымкі прадпрымальніцтва і эканамічнага патрыятызму прапануе, каб крамы ў нядзелю працавалі толькі да 13-14 гадзіны, у адну зьмену.

«Гэта дрэнная прапанова, паколькі яна бʼе па ідэі ўзбагачэньня сямейнага жыцьця», – адзначыў дэпутат партыі «Права і справядлівасьць», былы старшыня прафсаюзу «Салідарнасьць» Януш Сьнядэк.

У сваю чаргу старшыня фракцыі партыі «Сучасная» Катажына Любнаўэр мяркуе, што дадзеная прапанова – гэта лепш, чым поўная забарона. Яна сказала, што палякі ўжо прывыклі рабіць пакупкі ў нядзелю, акрамя таго, у гэты дзень могуць падзарабіць студэнты ды іншыя маладыя людзі.

Згодна грамадзянскаму законапраекту, гандаль у нядзелю мог бы адбывацца толькі ў сем нядзель у год. Выключэньні датычылі б малых крам, у якіх працуе ўладальнік, невялікіх заправак, аптэк, сувэнірных, кветкавых крам, а таксама рэстаранаў і бараў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт