Logo Polskiego Radia
Print

Сталыя людзі ўжо ня хочуць праводзіць час толькі перад тэлевізарам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 11:21
У Ольштыне праходзіць канфэрэнцыя, прысьвечаная мэтодыцы silver sharing.
flickr.com/Garry Knight

У польскім горадзе Ольштыне праходзіць двухдзённая канфэрэнцыя з мэтаю папулярызацыі мэтаду silver sharing. Гэта мэтодыка разьвіцьця пажылых людзей праз абмен досьведам, засваеньне замежных моваў і турызм.

Дзякуючы праекту група пэнсіянэраў з Польшчы пабывала ў Галяндыі, Гішпаніі і Чэхіі. У рамках гэтага выданьня праекту пажылыя палякі наведалі Харватыю й Летуве. І менавіта госьці з гэтых краін удзельнічаюць у канфэрэнцыі.

Міжнародную сустрэчу наладзіла Асацыяцыя грамадзкіх арганізацый Варміньска-мазурскага ваяводзтва FOSa.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт