Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя патрабуе адстаўкі міністра ўнутраных спраў Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 13:02
Палітыкі апазыцыі лічаць яго адказным за сьмерць маладога чалавека ў сьледчым ізалятары паліцыі.
Foto: Wojciech Kusiński/PR

Апазыцыйная партыя «Грамадзянская плятформа» унесла ў Сэйм заяву аб зьняцьці з пасады міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Блашчака (на здымку). Палітыкі апазыцыі лічаць яго адказным за сьмерць затрыманага маладога чалавека Ігара Стаховяка ў сьледчым ізалятары паліцыі ў Вроцлаве. Акалічнасьці сьмерці Стаховяка выклікалі хвалю крытыкі ў адрас паліцыі й яе кіраўніцтва.

На думку прэс-сакратара партыі «Права і справядлівасьць», заява будзе адхілена, а апазыцыя ня здольная прапанаваць палякам нічога больш, чым прапановы адстаўкі ўраду або міністраў. Яна дадала, што адстаўка міністра Блашчака пагоршыла б сыстэму бясьпекі дзяржавы.

«Грамадзянская плятформа» ужо прадпрымала спробы адклікаць міністра Блашчака з пасады ў сакавіку мінулага году. Прапанова не атрымала неабходнай большасьці галасоў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт