Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве сустрэліся міністры ўнутраных спраў краін Вышаградзкай групы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.06.2017 14:02
Галоўнымі тэмамі перамоў сталі супрацоўніцтва па пытаньні аховы межаў ЭЗ і ўнутраная бясьпека краін групы.
PAP/Jacek Turczyk

У Варшаве прайшла сустрэча міністраў унутраных спраў краін Вышаградзкай групы. Галоўнымі тэмамі перамоў сталі супрацоўніцтва па пытаньні аховы межаў Эўрапейскага Зьвязу і ўнутраная бясьпека краін групы.

Нагадаем, Вышаградзкая група, якую яшчэ называюць Вышаградзкай чацьвёркай, была заснаваная ў 1991 годзе. У яе склад уваходзяць Польшча, Чэхія, Славакія й Вугоршчына.

Сустрэча ў Варшаве - гэта таксама нагода падвесьці вынікі польскага старшынства ў арганізацыі. Польшча ўзначальвае працы групы з 1 ліпеня 2016 году да 30 чэрвеня бягучага. Галоўнымі прыярытэтамі Варшавы як старшыні чацьвёркі былі, сярод іншага, сумесныя дзеяньні Вышаградскай групы па павышэньню бясьпекі ў рэгіёне й адзінства пазыцыі дзяржаў групы ў перамовах з Эўразьвязам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт