Logo Polskiego Radia
Print

Украінская чыгунка запусьціла чарговы цягнік у Польшчу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.06.2017 19:09
У сувязі зь бязьвізам Украінская чыгунка плянуе адкрыцьцё новых маршрутаў з Украіны ў дзяржавы ЭЗ.
PAP/Darek Delmanowicz

Украінская чыгунка запусьціла чарговы цягнік у Польшчу. Склад будзе вазіць пасажыраў па маршруце Ковель – Хэлм. Паездка ў адзін бок трывае 3 гадзіны, а білет каштуе каля 30 злотых (крыху больш за 7 эўра). За адзін раз цягнік можа забраць на борт каля 200 пасажыраў. Сярод пасажыраў першага рэйсу былі тры чалавекі, якія ўяжджалі на тэрыторыю Польшчы на падставе бязьвізу. Нагадаем, 11 чэрвеня пачаў дзейнічаць бязьвізавы рух для грамадзян Украіны, якія накіроўваюцца ў Эўразьвяз.

У сувязі зь бязьвізам Украінская чыгунка, якой кіруе паляк Войцех Балчун, плянуе адкрыцьцё новых маршрутаў з Украіны ў Польшчу, Вугоршчыну, Аўстрыю, Балгарыю й Чэхію.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт