Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад пытаецца Эўракамісію пра ўцекачоў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.06.2017 14:05
Кіроўная партыя «Права й Справядлівасьць» абвінавачвае Брусэль у прадузятым падыходзе да краін Цэнтральнай Эўропы.
flickr.com/climatalk

ПіС запытала Эўракамісію, чаму пачатыя карныя працэдуры за адмову прыняцьця ўцекачоў толькі ў дачыненьні да Польшчы, Чэхіі ды Славаччыны. Іншыя краіны ЭЗ таксама не сьпяшаюцца прымаць у сябе імігрантаў.

Эўрапейская камісія ў сераду афіцыйна ініцыявала працэдуру ў зьвязку з невыкананьнем Польшчай, Чэхіяй й Вугоршчынай абавязацельстваў па прыёму ўцекачоў. Гэтыя краіны маюць адзін месяц, каб даць тлумачэньні Эўракамісіі.

Эўрадэпутатка ПіС Ядзьвіга Вісьнеўска зьвярнула ўвагу Камісіі, што ўсе іншыя дзяржавы чальцы Супольнасьцяў выканалі толькі на некалькі адсоткаў рашэньне Рады ЭЗ пра перасяленьне ўцекачоў з Італіі і Грэцыі. Апроч таго перад Судом Эўрапейскага Зьвяза разглядаецца справа, ініцыяваныя Вугоршчынай і Славаччынай аб несумяшчальнасьці рашэньня па перадыслякацыі заканадаўству Эўрапейскага Зьвяза. Да вынясеньня прысуду Камісія павінна ўстрымацца ад прыняцьця прававых мер супраць дзяржаў-чальцоў, падкрэсьліла Вісьнеўска.

Паводле апошніх дадзеных Эўракамісіі, Вугоршчына, Польшча й Аўстрыя не прынялі да сябе ніводнага ўцекача. У сваю чаргу Чэхія спыніла прыём уцекачоў пасьля перасяленьня невялікай колькасьці імігрантаў

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт