Logo Polskiego Radia
Print

Расьце занятасьць на польскіх прадпрыемствах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2017 16:22
Найноўшыя дадзеныя па занятасьці й зарплаце прадставіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расьце занятасьць на польскіх прадпрыемствах
Найноўшыя дадзеныя па занятасьці й зарплаце прадставіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.
У траўні павысіліся занятасьць і заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем.
У папярэднім месяцы ў кампаніях, якія працаўладкоўваюць больш за 9 супрацоўнікаў, агулам працавала амаль 6 мільёнаў чалавек. Гэта на 4,5 працэнта больш, чым годам раней у тым жа пэрыядзе.
Апрача таго, сярэдняя заработная плата з улікам падаткаў і збораў вырасла на 5,4 працэнта й складала больш за 1 040 эўра (больш за 4 390 злотых).
Гэта азначае, што, у параўнаньні з красавіком, калі гэты паказчык складаў 4,1 працэнта, рост заработнай платы выразна паскараецца.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт