Logo Polskiego Radia
Print

Выратавальнікі: бягучы летні сэзон можа быць крызысным

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2017 14:02
На польскіх пляжах няма ахвотных працаваць выратавальнікамі, нягледзячы на высокія заробкі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Выратавальнікі папярэджваюць, што бягучы летні сэзон можа быць крызысным, паколькі няма ахвотных працаваць.
Паводле выратавальнікаў з Сопату, каб усе пляжы ў горадзе былі бясьпечнымі, патрэбна 240 працаўнікоў. У бягучым сэзоне іх будзе 45-50 чалавек, хоць ахвотных шукалі ўжо са студзеня. Падобная сытуацыя пануе ўздоўж усяго ўзьбярэжжа Балтыйскага мора і на папулярных азёрах.
Выратавальнікі зарабляюць каля 3-4 тысяч злотых (прыкладна тысяча даляраў) у месяц. Аднак для таго, каб працаваць выратавальнікам, трэба закончыць каштоўныя курсы, якія ня могуць сабе дазволіць маладыя людзі. Іншая праблема заключаецца ў тым, што праца выратавальніка – гэта 2 месяцы ў год. Малаверагодна, што нехта возьме такі водпуск, каб працаваць два месяцы, ратуючы жыцьцё іншых.
Адпужвае таксама адказнасьць, якая ляжыць на выратавальніках. Згодна з законам, за невыкананьне сваіх абавязкаў ім пагражае сур’ёзная адказнасьць.

Выратавальнікі папярэджваюць, што бягучы летні сэзон можа быць крызысным, паколькі няма ахвотных працаваць.

Паводле выратавальнікаў з Сопату, каб усе пляжы ў горадзе былі бясьпечнымі, патрэбна 240 працаўнікоў. У бягучым сэзоне іх будзе 45-50 чалавек, хоць ахвотных шукалі ўжо са студзеня. Падобная сытуацыя пануе ўздоўж усяго ўзьбярэжжа Балтыйскага мора і на папулярных азёрах.

Выратавальнікі зарабляюць каля 4 тысяч злотых (прыкладна тысяча даляраў) у месяц. Аднак для таго, каб працаваць выратавальнікам, трэба закончыць каштоўныя курсы, якія ня могуць сабе дазволіць маладыя людзі. Іншая праблема заключаецца ў тым, што праца выратавальніка – гэта 2 месяцы ў год. Малаверагодна, што нехта возьме такі водпуск, каб працаваць два месяцы, ратуючы жыцьцё іншых.

Адпужвае таксама адказнасьць, якая ляжыць на выратавальніках. Згодна з законам, за невыкананьне сваіх абавязкаў ім пагражае сур’ёзная адказнасьць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт