Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве раскрытая буйная сетка наркагандляроў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 11:47
Па падазрэньні ў распаўсюдзе наркотыкаў затрымана 39 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain/CC0

Па падазрэньні ў распаўсюдзе наркотыкаў варшаўская паліцыя ў сераду затрымала 39 чалавек. Пракуратура прад’явіла ім абвінавачаньні ў парушэньні закону аб супрацьдзеяньні наркаманіі. Супрацоўнікі пракуратуры падкрэсьлілі, што гандаль забароненымі рэчывамі вялікая група людзей ператварыла ў стабільную крыніцу даходаў. Пачынаючы з 2009 году яе ўдзельнікі ўвялі ў абарот каля 300 кіляграмаў наркотыкаў, такіх, як гераін, амфэтамін, мэфэдрон і марыхуана.

35 падазраваных былі арыштаваныя. У акцыі па затрыманьні наркадылераў удзельнічалі каля 400 паліцэйскіх. Прэс-сакратар Пракуратуры акругі Варшава-Прага заявіў, што падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня свабоды. Сьледзтва працягваецца, пракуратура і паліцыя не выключаюць новых затрыманьняў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт