Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і NATO рыхтуюцца да візыту прэзыдэнта ЗША

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 16:13
Прэзыдэнт ЗША прыедзе ў Варшаву на пачатку ліпеня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі правёў тэлефонную размову з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам наконт заплянаванага візыту ў Польшчу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміла прэс-служба польскага дыпляматычнага ведамства.

Вітальд Вашчыкоўскі паведаміў Енсу Столтэнбэргу тэмы польска-амэрыканскіх перамоваў. Адной зь іх будзе супрацоўніцтва ў рамках NATO. Другой тэмай стане ўдзел прэзыдэнта ЗША ў будучым саміце краінаў Рэгіёну трох мораў. Удзел у ім возьмуць кіраўнікі ўрадаў 12 краінаў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы. Сам генэральны сакратар NATO наведае Варшаву ўвосень.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыедзе ў Польшчу па запрашэньні прэзыдэнта Анджэя Дуды. У Варшаве ён будзе знаходзіцца з 5 па 6 ліпеня.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт