Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя правяла антытэрарыстычныя вучэньні

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 17:47
Паліцыя, пракуратура й ратаўнікі да апошняга моманту ня ведалі, што пагроза – вучэбная.
photo: pixabay.com/CC0

Тэракт на электрастанцыі стаў галоўным элемэнтам сцэнару антытэрарыстычных вучэньняў, якія польская паліцыя правяла ў горадзе Канстанцін-Язёрна (Konstancin-Jeziorna) пад Варшавай. Сцэнар вучэньняў быў вядомы толькі невялікай групе, якая падрыхтавала экзамэн службам правапарадку. Паліцыя, пракуратура й ратаўнікі да апошняга моманту ня ведалі, што пагроза – вучэбная. Згодна са сцэнарам вучэньняў, тэрарыст пранік на канфэрэнцыю, якая адбывалася на тэрыторыі электрастанцыі, і прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне.

Падчас вучэньняў памежнікі спраўджвалі пашпарты іншаземцаў, якія былі выкарыстаныя для трэніроўкі, паліцыя павінна была адсачыць выканаўцу тэракту, а ратаўнікі аказвалі дапамогу «пацярпелым». Уначы, пасьля пагоні, паліцыянты з Бюро антытэрарыстычных апэрацыяў затрымалі чалавека, які адыгрываў ролю саўдзельніка непасрэднага выканаўцы тэракту.

IAR/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт